Віктар Лоба Эскалар
Арыгінальнае імя | ісп.: Victor Lobo Escolar |
---|---|
Нарадзіўся |
19 лістапада 1979 (45 гадоў) |
Грамадзянства | Іспанія |
Прафесія | лесавод |
Віктар Лоба Эскалар (ісп.: Victor Lobo Escolar; нар. 19 лістапада 1979 г.) — іспанскі біятланіст, удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Да пераходу ў біятлон займаўся зімнім трыятлонам, у якім дабіўся значных поспехаў на нацыянальным узроўні. З’яўляецца 7-разовым чэмпіёнам Іспаніі (2004—2010), чэмпіёнам Еўропы 2005 года, чэмпіёнам Паўднёвай Амерыкі 2005 года. У 2008 годзе ўдзельнічаў у лыжнай гонке на 10 кіламетраў свабодным стылем на чэмпіянаце Іспаніі і стаў 10-м. У 2008 годзе абвешчаны спартсменам года Арагона.
У 2012 годзе ўпершыню стартаваў у гонках Кубка IBU. Лепшы яго вынік на заканчэнне сезону 2013/2014 — 35-е месца ў спрынце на этапе ў шведскім Ідрэ ў 2013 годзе.
У 2013 годзе прыняў удзел у чэмпіянаце свету. У спрынце фінішаваў 120-м, у індывідуяльнай гонцы — 94-м, у эстафеце разам з Самуэлем Пуліда Серана, Мануэлем Фернандэсам Муса і Педра Кінтана Арыясам адстаў ад пераможцаў на кола.
У 2014 годзе разам з Вікторыяй Падыяль Эрнандэс прадстаўляў Іспанію на зімовых Алімпійскіх гульнях. У спрынце стаў 84-м, а ў індывідуяльнай гонцы паказаў свой лепшы вынік у кар’еры — 74-е месца.
Ва ўнутраных спаборніцтвах выступае за клуб «Стадыум Касабланка» з Сарагосы.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль IBU (англ.)
- Профіль FIS (англ.)
- Профіль на сайце Міжнароднага саюзу трыятлона (ITU) (англ.)
- Профіль на сайце Федэрацыі зімовага спорту Іспаніі Архівавана 28 чэрвеня 2012.
- Біяграфія Архівавана 7 сакавіка 2016. (англ.)